Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ві́за

(фр. visa, ад лац. visus = прагледжаны)

1) дазвол на ўезд у краіну, выезд ці праезд праз яе, а таксама паметка ў пашпарце ў знак такога дазволу (напр. атрымаць візу);

2) паметка службовай асобы на дакуменце, якая сведчыць пра яго сапраўднасць або надае яму законную сілу (напр. паставіць візу).

візаві́

(фр. vis-a-vis)

1) твар у твар, адзін насупраць другога (напр. сядзець в.);

2) той, хто знаходзіцца насупраць (за сталом, пры гульні і г. д.).

візажы́ст

(фр. visagiste, ад visage = твар)

спецыяліст па касметыцы твару.

візі́т

(фр. visite)

наведванне, пераважна афіцыйнае або ўрачэбнае (напр. в. ветлівасці, нанесці в.).

візіцёр

(фр. visiteur)

асоба, якая робіць візіт; наведвальнік.

візуа́льны

(лац. visualis = зрокавы)

які праводзіцца простым вокам або пры дапамозе аптычных прылад (напр. в-ыя назіранні).