Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бро́йлер

(англ. broiler, ад broil = смажыць, пячы)

кураня ва ўзросце да 70 сутак, якое гадуецца на мяса.

бро́кер

(англ. broker)

пасрэднік пры заключэнні здзелак на біржы, пры куплі-продажы каштоўных папер, тавараў.

бро́нхі

(гр. bronchos = горла)

адгалінаванні дыхальнага горла ў лёгкіх.