ба́йк
(англ. bike)
жарг. матацыкл (звычайна дарагі, замежнай вытворчасці).
ба́йкер
(англ. biker)
прадстаўнік нефармальнага маладзёжнага руху, удзельнікі якога раз’язджаюць на матацыклах на вялікай хуткасці па гарадскіх вуліцах.
байко́т
[англ. boycott, ад С. Boycott = прозвішча адміністратара маёнтка (1832 — 1897) ]
1) спосаб палітычнай і эканамічнай барацьбы, калі спыняюцца адносіны з якой-н. асобай, арганізацыяй, дзяржавай (напр. аб’явіць б.);
2) перан. разрыў адносін з кім-н. як знак незадавальнення яго паводзінамі.
байк-шо́у
(ад англ. bike = матацыкл + show = відовішча, паказ)
шоу з удзелам байкераў.
Байнэ́т
(англ. Bynet, ад Ву = інтэрнацыянальны сімвал, які абазначае Беларусь + net = сетка)
беларуская частка Інтэрнэта.
байра́м
(тур. bairam)
мусульманскае свята пасля заканчэння саракадзённага посту (рамазана).
байска́ут
(англ. boy-scout, ад boy = хлопчык + scout = разведчык)
хлопчык, член скауцкай (гл. скаутызм) арганізацыі (параўн. гёрлскаут).
байт
(англ. byte)
інф. адзінка інфармацыі або памяці ў камп’ютэры, роўная 8 бітам.