Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бага́ж

(фр. bagage)

1) рэчы пасажыра, якія знаходзяцца пры ім або перавозяцца асобна;

2) перан. запас ведаў, вопыту ў каго-н. (напр. навуковы б.).

баге́ма

(фр. bohéme)

асяроддзе матэрыяльна незабяспечанай інтэлігенцыі (мастакоў, артыстаў, музыкантаў, пісьменнікаў) з іх бязладным, легкадумным спосабам жыцця, а таксама бязладны быт такога асяроддзя.

баге́т

(фр. baguette = палачка)

разьбяная, па-мастацку аздобленая або пафарбаваная драўляная планка, з якой робяць рамкі, карнізы.

ба́гі

(англ. buggy)

адна- або двухмесны спартыўны аўтамабіль са здымным адкрытым кузавам і цвёрдай рамай, прызначаны для спаборніцтваў на перасечанай мясцовасці.

ба́гінг

(англ. bugging, ад bug = насякомае, жук)

1) падслухоўванне з дапамогай сучасных электронных сродкаў;

2) устройства мініяцюрных памераў, якое тайна манціруецца ў жыллі або адзенні, «жучок».