Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пры́нцып

(лац. principium = аснова, пачатак)

1) асноўнае, зыходнае палажэнне якой-н. навукі, тэорыі (напр. дэмакратычны п. кіраўніцтва);

2) перакананне, пункт гледжання (напр. трымацца цвёрдых прынцыпаў);

3) асноўная асаблівасць будовы якога-н. механізма (напр. п. дзеяння машыны).

прыярытэ́т

(ням. Priorität, ад лац. prior = першы)

1) першынство, першае месца па часе ў адкрыцці, вынаходніцтве, фармуліроўцы якой-н. ідэі (напр. агульнапрызнаны п.);

2) пераважаючае значэнне чаго-н. (напр. п. эканомікі).

прэа́мбула

(фр. préambule, ад лац. praeàmbulus = які наперадзе)

1) уступная растлумачальная частка якога-н. міжнароднага дакумента (напр. п. дагавора);

2) перан. уступ да размовы (напр. жартаўлівая п.).

прэвалі́раваць

(ням. prävalieren, ад лац. praevalere = пераважаць, перавышаць)

мець перавагу, пераважаць (напр. павінны п. інтарэсы справы).

прэвенты́ўны

(фр. préventif, ад лац. preventivus)

які папярэджвае што-н., засцерагальны (напр. п-ыя меры, пая вайна).

прэзе́нт

(фр. présent, ад лац. praesentare = дарыць)

падарунак, гасцінец.

прэзента́бельны

(фр. présentable, ад лац. praesentare = прадстаўляць)

відны, паважны (напр. п. выгляд).

прэзента́цыя

(лац. praesentatio)

1) падача, прад’яўленне для аплаты грашовага дакумента;

2) публічнае прадстаўленне чаго-н. толькі што створанага (фільма, друкаванага выдання і інш.).

прэзі́дыум

(лац. praesidium)

1) выбарны орган, які кіруе сходам, нарадай, канферэнцыяй;

2) кіроўны орган некаторых арганізацый і ўстаноў, а таксама асобы, якія ўваходзяць у такі орган.

прэзідэ́нт

(ням. President, ад лац. praesidens, -ntis = літар. які сядзіць наперадзе)

1) выбарны кіраўнік дзяржавы ў большасці краін з рэспубліканскай формай праўлення;

2) кіраўнік буйной навукова-даследчай установы, таварыства, фірмы.