Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэклама́цыя

(лац. reclamatio = пярэчанне, неадабрэнне)

заява пакупніка з патрабаваннем пакрыць расходы і аплаціць страты з прычыны дрэннай якасці прысланага тавару.

рэко́рд

(англ. record)

найлепшы вынік, дасягнуты ў якой-н. галіне, напр. у працы, спорце.

рэ́крутынг

(англ. recruiting)

наём рабочай сілы (пераважна для работы за мяжой) праз спецыяльныя агенцтвы.

рэ́ктар

(лац. rector = кіраўнік)

кіраўнік вышэйшай навучальнай установы.

рэлі́гія

(лац. religio)

1) форма грамадскай свядомасці, у аснове якой ляжыць вера ў існаванне звышнатуральных сіл (багоў, духаў, анёлаў і інш.);

2) адзін з напрамкаў такой грамадскай свядомасці (будызм, іслам, хрысціянства).

рэлі́квія

(лац. reliquiae = рэшткі)

1) прадмет рэлігійнага пакланення, напр. мошчы;

2) прадмет, які беражліва захоўваецца як памяць аб мінулым (напр. гістарычная р., сямейная р.).

рэлі́кт

(лац. relictum = астатак)

арганізм, рэч або з’ява, якія засталіся як перажыткі ад мінулых эпох.

рэлякса́цыя

(лац. relaxatio = памяншэнне, аслабленне)

1) фіз. паступовае вяртанне ў стан раўнавагі фізічнай або фізіка-хімічнай сістэмы, якая была ў неўраўнаважаным стане пад уздзеяннем знешніх сіл;

2) мед. штучнае зніжэнне тонусу шкілетнай мускулатуры пры некаторых хірургічных аперацыях.

рэма́рка

(фр. remarque = памета)

1) тлумачэнне аўтара да тэксту п’есы (звычайна ў дужках), у якім даецца дадатковая характарыстыка абставін дзеяння, знешняга выгляду і паводзін персанажа;

2) уст. памета на палях кнігі, рукапісу.

рэмарке́тынг

(ад лац. re = нанава + англ. marketing = маркетынг)

разнавіднасць маркетынгу, задачай якога з’яўляецца ажыўленне попыту на тавары і паслугі ў выпадку яго зніжэння.