Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэ́йнджэр

(англ. ranger)

вайсковец у падраздзяленнях арміі ЗІПА, прызначаных дла разведвальна-дыверсійных дзеянняў у тыле праціўніка.

рэ́йтынг

(англ. rating)

індывідуальны лікавы каэфіцыент ацэнкі палітычнай, грамадскай, культурнай і іншай дзейнасці як розных арганізацый, так і асобнага чалавека; выводзіцца на аснове галасавання, сацыялагічных апытванняў, анкет або паказчыкаў дасягненняў.

рэкаменда́цыя

(с.-лац. recomendatio = даручэнне)

1) станоўчая характарыстыка каго-н. з прапановай выкарыстаць у якой-н. справе;

2) спрыяльны водзыў (звычайна ў пісьмовай форме) для паступлення у якую-н. арганізацыю;

3) парада, прапанова (напр. р. урача).

рэканстру́кцыя

(ад лац. re = нанава + constructio = пабудова)

1) карэнная перабудова, пераабсталяванне чаго-н. (напр. р. завода);

2) аднаўленне чаго-н. па рэштках ці па апісаннях (напр. р. помніка).

рэкардсме́н

(англ. recordsman)

1) спартсмен, які ўстанавіў рэкорд;

2) перан. чалавек, які дасягнуў найбольшых поспехаў у чым-н.

рэ́квіем

(лац. requiem, ад requies = спакой)

1) музычны твор жалобнага характару;

2) памінальнае каталіцкае набажэнства.

рэквізі́т

(лац. requisitus = неабходны)

1) сукупнасць сапраўдных або бутафорскіх прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў тэатральнай пастаноўцы;

2) неабходны элемент у афармленні дакумента (месца, дата выдачы, подпісы і інш.), без чаго дакумент лічыцца несапраўдным.

рэ́кет

(англ. racket, ад rack = мучыць, катаваць)

буйны шантаж, вымагальніцтва шляхам пагроз і гвалту.

рэкеці́р

(англ. racketeur)

чалавек, які займаецца рэкетам, шантажыст.

рэкла́ма

(фр. réclame, ад лац. reclamare = крычаць)

1) аб’ява, паведамленне аб якім-н. мерапрыемстве, тавары, паслузе з мэтай прыцягнуць увагу гледачоў, пакупнікоў, спажыўцоў;

2) распаўсюджванне звестак аб кім-н., каб стварыць папулярнасць.