Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прафесіяна́л

(с.-лац. professionalis = прафесійны, ад лац. professio = спецыяльнасць)

добры спецыяліст, знаўца сваёй справы (параўн. аматар).

прафіла́ктыка

(гр. prophylaktikos = ахоўны, засцерагальны)

сукупнасць папераджальных мерапрыемстваў супраць чаго-н. непажаданага (у медыцыне, тэхніцы і г. д.).

прафо́рма

(лац. pro forma = для формы)

знешняя фармальнасць, выгляд; што-н. паказное (напр. гаварыць для праформы).

працэду́ра

(фр. procédure, ад лац. procedere = рухацца наперад)

1) устаноўлены парадак дзеянняў для ажыццяўлення чаго-н. (напр. п. галасавання);

2) лячэбнае мерапрыемства, якое рэкамендуецца ўрачом (напр. водныя працэдуры).

працэ́с

(лац. processus = цячэнне, ход)

1) паслядоўная змена з’яў, стану ў развіцці чаго-н. (напр. п. развіцця мовы);

2) сукупнасць паслядоўных дзеянняў для дасягнення пэўных вынікаў (напр. вытворчы п.);

3) разбор судовай справы (напр. грамадзянскі п.).

працэ́сія

(польск. procesja, ад лац. processio = прасоўванне наперад)

урачыстае мнагалюднае шэсце (напр. пахавальная п., святочная п.).