Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перцэ́пцыя

(лац. perceptio = разуменне, пазнаванне)

псіх. успрыманне, непасрэднае адлюстраванне аб’ектыўнай рэальнасці органамі пачуццяў.

пе́ршынг

(англ. Persing)

ракета сярэдняй далёкасці з ядзернай боегалоўкай (вытворчасці ЗША).

перыге́й

(н.-лац. perigaeum, ад гр. peri = вакол + ge = Зямля)

астр. бліжэйшы ад цэнтра Зямлі пункт арбіты Месяца або штучнага спадарожніка (проціл. апагей 1).

перыпеты́я

(гр. peripeteia)

раптоўная змена, нечаканы паварот у якой-н. падзеі, у жыцці (напр. перыпетыі лёсу).

перыферы́я

(гр. periphereia = акружнасць)

1) аддаленая ад цэнтра мясцовасць, а таксама мясцовыя ўстановы ў адрозненне ад цэнтральных (напр. працаваць на перыферыі);

2) аддаленая ад цэнтра частка чаго-н. (напр. нервовая п.);

3) інф. абсталяванне і прыстасаванні, якія адносяцца да камп’ютэра.

перы́яд

(гр. periodos = абход, пэўнае кола часу)

1) адрэзак часу, які ахоплівае пэўны закончаны працэс (напр. п. росквіту);

2) этап грамадскага развіцця (напр. гістарычны п.);

3) адрэзак часу, на працягу якога завяршаецца які-н. паўторны працэс (напр. п. абарачэння Зямлі вакол Сонца);

4) мат. група лічбаў, якія нязменна паўтараюцца ў адной і той жа паслядоўнасці;

5) лінгв. складаны сказ з дзвюма інтанацыйна процілеглымі часткамі.

перыяды́чны

(гр. periodikos)

1) які паўтараецца праз пэўныя прамежкі часу (напр. п-ыя дажджы);

2) які выдаецца праз пэўныя прамежкі часу (напр. п. друк).

песімі́зм

(фр. pessimisme, ад лац. pessimus = найгоршы)

светаадчуванне, прасякнутае безнадзейнасцю, нявер’ем у лепшае будучае; схільнасць бачыць ва ўсім толькі дрэннае (проціл. аптымізм).

песімі́ст

(фр. pessimiste, ад лац. pessimus = найгоршы)

чалавек, схільны да песімізму (проціл. аптыміст).

пестыцы́ды

(ад лац. pestis = зараза + caedere = забіваць)

хімічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для барацьбы са шкоднікамі раслін, паразітамі дамашніх жывёл, пераносчыкамі захворванняў.