Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

этало́н

(фр. étalon)

1) дакладны ўзор устаноўленай адзінкі вымярэння (напр. э. вагі, э. метра);

2) перан. узор, стандарт для параўнання з чым-н. (напр. э. прыстойнасці).

эта́п

(фр. étape)

1) момант, стадыя ў развіцці якога-н. працэсу (напр. э. будаўніцтва);

2) асобная частка шляху, дыстанцыі ў спартыўных спаборніцтвах (напр. э. велагонкі);

3) прыпынак на шляху руху (войск, арыштантаў).

этаты́зм

(фр. étatisme, ад état = дзяржава)

1) напрамак палітычнай думкі, які разглядае дзяржаву як вышэйшы вынік і мэту грамадскага развіцця;

2) палітыка актыўнага ўдзелу дзяржавы ў эканамічным жыцці грамадства.

этаты́ст

(фр. étatiste, ад état = дзяржава)

прыхільнік этатызму.

этнагра́фія

(ад гр. ethnos = народ + grapho = пішу)

1) навука, якая вывучае матэрыяльную і духоўную культуру народаў;

2) сукупнасць асаблівасцей быту, нораваў, звычаяў, культуры якога-н. народа або мясцовасці (напр. э. Палесся).

э́тнас

(гр. ethnos = народ)

устойлівая сацыяльная групоўка людзей, што склалася гістарычна (племя, народнасць, нацыя).

этні́чны

(гр. ethnikos = народны)

які мае адносіны да пэўнага народа, яго побыту, нораваў, звычаяў, культуры.

э́тыка

(лац. ethica, ад гр. ethikos = звязаны са звычаямі)

1) вучэнне аб маралі як адна з форм ідэалогіі;

2) нормы паводзін чалавека ў грамадстве, мараль пэўнай грамадскай або прафесійнай групы (напр. спартыўная э., урачэбная э.).

этыке́т

(фр. étiquette)

прыняты парадак паводзін чалавека ў якім-н. асяроддзі, у грамадстве (напр. дыпламатычны э., захоўваць э.).

этыке́тка

(фр. étiquette)

ярлык, наклейка на чым-н. (на тавары, упакоўцы, экспанаце і г. д.) з абазначэннем назвы, гатунку, цаны і інш.