эцю́д
(фр. étude)
1) эскізная замалёўка часткі будучага жывапіснага твора, выкананая з натуры (напр. э. да карціны);
2) вучэбнае маляванне з натуры (напр. пайсці на эцюды);
3) музычны твор віртуознага характару (напр. эцюды Шапэна);
4) невялікі твор літаратурнага, навуковага характару, прысвечаны аднаму пытанню;
5) практыкаванне ў музычнай, тэатральнай, шахматнай тэхніцы (напр. рашыць шахматны э.).
эшафо́т
(фр. échafaud)
памост для пакарання смерцю;
узысці на эшафот — прынесці ў ахвяру жыццё.
юбіле́й
[лац. jubilaeus (annus) = юбілейны год, ад ст.-яўр. jobel = бараноў рог]
гадавіна якой-н. падзеі, дзейнасці якой-н. асобы, існавання ўстановы, горада, а таксама святкаванне гэтай гадавіны.
юбіля́р
[ням. Jubilar, ад лац. jubilaeus (annus) = юбілейны год, ад ст.-яўр. jobel = бараноў рог]
асоба, установа, горад, чый юбілей адзначаецца.
ю́зер
(англ. user)
жарг. карыстальнік персанальным камп’ютэрам.
юніёр
(лац. junior = малодшы)
спартсмен ад 18 да 20 гадоў, які ўдзельнічае ў спаборніцтвах сваёй узроставай групы.
юпі́тэр
(лац. Juppiter = імя вярхоўнага бога ў старажытнарымскай міфалогіі)
магутны электрычны асвятляльны прыбор, які выкарыстоўваецца пры кіназдымках.
юрыды́чны
(лац. juridicus = судовы)
1) звязаны з прававымі нормамі і іх практычным прымяненнем (напр. ю-ая дапамога);
2) звязаны з вывучэннем права (напр. ю-ая адукацыя);
3) які мае адносіны да арганізацыі работы ў галіне права (напр. ю-ая кансультацыя, ю-ыя органы).
юрысды́кцыя
(лац. jurisdictio = судаводства)
1) права праводзіць суд, рашаць прававыя пытанні;
2) круг паўнамоцтваў судовага або адміністрацыйнага органа па прававой ацэнцы канкрэтных фактаў і прымяненню прадугледжаных законам санкцый.
юрыско́нсульт
(лац. jurisconsultus = правазнавец)
службовая асоба юрыдычнай службы міністэрства, ведамства, прадпрыемства, установы, арганізацыі па практычных пытаннях права і абароны інтарэсаў гэтай арганізацыі ў юрыдычных органах.