інтэрв’ю́
(англ. interview)
прызначаная для друку (радыё, тэлебачання) гутарка карэспандэнта з якой-н. асобай у форме пытанняў і адказаў на актуальныя тэмы (напр. браць і.).
інтэр’е́р
(фр. intérieur = унутраны)
1) унутраная частка будынка, памяшкання, а таксама яго архітэктурнае і мастацкае афармленне (напр. і. музея, і. станцыі метро);
2) унутраная будова органаў і тканак жывёлы (параўн. экстэр’ер).
інтэрнацыяна́льны
(п.-лац. internationalis, ад лац. inter = паміж + natio, -onis = народ)
міжнародны (напр. і-ыя сувязі).
інтэрні́раваць
(ням. internieren, ад лац. internus = унутраны)
прымусова затрымліваць (уладамі дзяржаў, што ваююць) і пасяляць у спецыяльных месцах грамадзян варожай дзяржавы, а таксама раззбройваць на сваёй тэрыторыі (уладамі нейтральных дзяржаў) вайсковыя часці дзяржаў, якія знаходзяцца ў стане вайны.
інтэрнэ́т
[англ. internet, ад inter(national) = міжнародны + net = сетка]
інф. сусветная інфармацыйная камп’ютэрная сетка, якая аб’ядноўвае мноства некамерцыйных камп’ютэрных сетак і камп’ютэраў, што абменьваюцца інфармацыяй.
інтэрпо́л
(фр. interpol, ад Organisation internationale de police criminalle)
міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі, створаная групай заходніх дзяржаў.
інтэрпрэта́цыя
(лац. interpretatio = растлумачванне)
1) тлумачэнне, раскрыццё сэнсу чаго-н. (напр. і. тэксту, і. закона);
2) творчае раскрыццё вобраза або музычнага твора выканаўцам (артыстам, музыкантам і інш.).
інтэрферэ́нцыя
(ад лац. inter = паміж + ferens, -ntis = які нясе, пераносіць)
1) фіз. узаемнае ўзмацненне або аслабленне хваль (светлавых, гукавых, электрамагнітных) пры іх накладванні адна на другую;
2) біял. узаемадзеянне віруса з клеткамі арганізма, у выніку чаго клеткі пачынаюць выпрацоўваць бялковае рэчыва, што падаўляе развіццё іншых вірусаў;
3) лінгв. узаемапранікненне моўных элементаў у выніку кантактавання моў.
інтэрфэ́йс
(англ. interface, ад лац. inter = паміж + англ. face = твар)
сістэма уніфікаваных сувязей і сігналаў у вылічальнай тэхніцы, праз якія ўстройствы вылічальнай сістэмы злучаюцца паміж сабой.