Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыск-жаке́й

(англ. disk-jockey)

асоба, якая вядзе праграму ў дыскатэцы 2.

дыспане́нт

(лац. disponens, -ntis = які размяшчае, размяркоўвае)

1) упаўнаважаны ў справах фірмы;

2) асоба, якая мае свабодныя сумы на рахунках у камісіянераў або карэспандэнтаў банка.

дыспансе́р

(фр. dispensaire, ад лац. dispensare = размяркоўваць)

лячэбна-прафілактычная ўстанова, якая займаецца раннім выяўленнем і лячэннем хворых, ажыццяўленнем санітарна-аздараўленчых мерапрыемстваў (напр. процітуберкулёзны д.).

дыспе́тчар

(англ. dispatcher)

работнік, які рэгулюе рух транспарту або ход работы прадпрыемства з аднаго цэнтральнага пункта пры дапамозе сродкаў сувязі.

дыспле́й

(англ. display = паказваць, узнаўляць)

тое, што і манітор 2.

дыспрапо́рцыя

(фр. disproportion, ад лац. dis- = раз-, не- + proportio = прапорцыя)

адсутнасць прапарцыянальнасці, суразмернасці, неадпаведнасць паміж часткамі цэлага.

ды́спут

(фр. dispute, ад лац. disputare = разважаць, спрачацца)

публічныя спрэчкі на навуковую або важную ў грамадскіх адносінах тэму.

дыста́нцыя

(лац. distantia)

1) адлегласць, прамежак паміж чым-н. (напр. д. паміж танкамі на маршы, бег на кароткія дыстанцыі);

2) неадпаведнасць, адрозненне паміж кім-н., чым-н., абумоўленае рознай ступенню развіцця, становішча, стану.

дыстрафі́я

(ад гр. dys = раз-, не- + trophe = ежа, жыўленне)

мед. парушэнне жыўлення тканак, органаў або арганізма ў цэлым, якое прыводзіць да паталагічных змен.

дыстрыб’ю́тар

(англ. distributor)

фірма-пасрэднік або прыватная асоба, якая займаецца аптовымі закупкамі тавараў з мэтай продажу іх рознічным фірмам і магазінам.