Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інтыфа́да

(ар. intifada = літар. вытрасанне)

рух арабскага супраціўлення на занятых Ізраілем тэрыторыях Палестыны, які ўзнік у канцы 80-х гадоў XX ст.

інтэгра́цыя

(лац. integratio = узнаўленне)

аб’яднанне ў адно цэлае якіх-н. частак, элементаў (напр. эканамічная і.).

інтэле́кт

(лац. intelleçtus = разуменне)

здольнасць чалавека мысліць, разважаць; узровень разумовага развіцця (напр. высокі і.).

інтэлектуа́л

(лац. intellectualis = разумовы)

чалавек з высокаразвітым інтэлектам; работнік разумовай працы.

інтэліге́нт

(лац. intelligens, -ntis = які разумее, ведае)

асоба, якая належыць да інтэлігенцыі, чалавек разумовай працы.

інтэліге́нцыя

(лац. intelligentia = разуменне)

сацыяльны слой людзей, які складаюць работнікі разумовай працы са спецыяльнымі ведамі ў розных галінах навукі, тэхнікі і культуры (вучоныя, настаўнікі, урачы, інжынеры, артысты і інш.).

інтэлса́т

[англ. INTELSAT, ад I(nternational) T(elecommunication) S(atellites) = міжнародныя сувязныя спадарожнікі]

міжнародная арганізацыя па стварэнні і эксплуатацыі глабальнай камерцыйнай спадарожнікавай сувязі.

інтэнсі́ўны

(п.-лац. intensivus, ад лац. intensio = напружанне)

1) узмоцнены, напружаны, які дае высокую прадукцыйнасць (напр. і-ая праца, і-ае развіццё жывёлагадоўлі);

2) перан. яскравы, насычаны (пра колер).

інтэнсіфіка́цыя

(фр. intensification, ад лац. intensio = напружанне + facere = рабіць)

павелічэнне напружанасці, прадукцыйнасці, узмацненне дзейнасці (напр. і. вытворчасці).

інтэрва́л

(лац. intervallum)

1) прамежак паміж чым-н. у прпсторы або ў часе (напр. інтэрвалы паміж радкамі, трохмінутны і.);

2) муз. суадносіны двух тонаў па вышыні.