Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інве́стар

(англ. investor, ад лац. investire = адзяваць)

асоба, арганізацыя або дзяржава, якія ажыццяўляюць інвестыцыю.

інвесты́цыя

(ням. Investition, ад лац. investire = адзяваць)

доўгатэрміновае ўкладанне капіталу ў якое-н. прадпрыемства, каб атрымаць прыбытак.

інгаля́цыя

(лац. inhalatio = удыханне)

лячэнне верхніх дыхальных шляхоў удыханнем лекавых рэчываў, распыленых пры дапамозе спецыяльных апаратаў.

інгрэдые́нт

(лац. ingrediens, -ntis = які ўваходзіць)

1) састаўная частка хімічнага злучэння або сумесі;

2) перан. састаўная частка чаго-н. (напр. і. займальнасці ў белетрыстыцы).

інгума́цыя

(англ. inhumation, ад лац. inhumare = накрываць зямлёй)

пахаванне нябожчыка паводле абраду трупапалажэння ў грунтавой магіле (параўн. крэмацыя).

індасаме́нт

(ням. Indossament, ад лац. in = на + dorsum = спіна)

перадатачны надпіс на адвароце вэксаля, чэка і іншых каштоўных папер, які сведчыць аб пераходзе правоў па гэтых дакументах іншай асобе.

індаса́нт

(ням. Indossant, ад лац. in = на + dorsum = спіна)

асоба, якая робіць на адвароце вэксаля, чэка або іншай каштоўнай паперы перадатачны надпіс (індасамент).

індаса́т

(ням. Indossat, ад лац. in = на + dorsum = спіна)

асоба, якой перадаецца вэксаль, чэк або іншая каштоўная папера праз перадатачны надпіс (індасамент).

індуі́зм

(англ. hinduism, ад санскр. hindumata)

рэлігія большасці насельніцтва Індыі, звязаная з культам багоў Вішну і Шывы.

інду́кцыя

(лац. inductio = увядзенне)

спосаб разважання ад прыватных фактаў да агульных вывадаў (проціл. дэдукцыя).