імправіза́цыя
(фр. improvisation, ад лац. improvisus = непрадбачаны)
стварэнне чаго-н. (напр. верша, музыкі) без папярэдняй падрыхтоўкі, на хаду, у час выканання.
імпрэса́рыо
(іт. impresario)
асоба, якая арганізуе канцэрты, спектаклі, гастролі, заключае для артыстаў кантракты.
імпрэ́сія
(лац. impressio)
1) мімалётнае ўражанне, настрой, перажыванне;
2) кароткі літаратурны твор эмацыянальна-суб’ектыўнага характару.
імпрэсіяні́зм
(фр. impressionnisme, ад лац. impressio = уражанне)
напрамак у мастацтве і літаратуры канца XIX — пачатку XX ст., прадстаўнікі якога імкнуліся да непасрэднай перадачы суб’ектыўных адчуванняў, мімалётных уражанняў і настрояў.
і́мпульс
(лац. impulsus = удар, штуршок)
1) унутранае пабуджэнне, штуршок да дзеяння (напр. і. да творчасці);
2) мера руху і сілы (напр. электрычны і., нервовы і.).
імпэ́т
(польск. impet, ад лац. impetus = парыў, разбег, напор)
1) разгон, парывістасць, імклівасць (напр. і. руху);
2) перан. запал, напорыстасць (напр. і. да працы, юнацкі і.).