Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фармўля́р

(ням. Formular, ад лац. formula = форма, правіла, палажэнне)

1) асобная кніга або бланк, куды заносяцца асноўныя звесткі аб стане, эксплуатацыі якога-н. механізма, збудавання;

2) бібліятэчная ўліковая картка.

фарпо́ст

(ням. Vorposten)

1) вартавы пост, які выстаўляецца наперадзе войск, калі яны знаходзяцца недалёка ад праціўніка;

2) перан. перадавы пункт, апора чаго-н. (напр. ф. навукі).

фарс

(фр. farce, ад лац. farsus = набіты)

1) лёгкая камедыя-вадэвіль з чыста знешнімі жартаўлівымі прыёмамі;

2) перан. грубы, цынічны жарт;

3) перан. ганебнае відовішча (напр. судовы ф.).

фарсі́раваць

(фр. forcer)

1) узмацняць, паскараць што-н. (напр. ф. развіццё прамысловасці);

2) ваен. пераадольваць водную перашкоду пад агнём праціўніка.

фарту́на

(лац. fortuna, ад Fortuna = імя багіні шчасця, лёсу, удачы ў старажытнарымскай міфалогіі)

лёс, удача, шчаслівы выпадак (напр. кола фартуны).

фарфе́йтынг

(англ. forfeiting)

прадастаўленне банкам у часовае карыстанне часткі ўласнага або прыцягненага капіталу.

фарцо́ўшчык

(ад англ. for saite = для продажу)

той, хто займаецца купляй або абменам валюты і рэчаў у іншаземцаў і спекуляцыяй імі.

фаршма́к

(ням. Vorschmack)

страва са здробленага селядца ці мяса, запечаных з бульбай, цыбуляй.

фарысе́й

(гр. pharisaios, ад ст.-яўр. paruchim = адшчапенец)

1) член рэлігійна-палітычнай секты ў Старажытнай Іудзеі, што абараняла інтарэсы заможных слаёў насельніцтва і вызначалася фанатызмам і крывадушнасцю;

2) перан. ханжа, крывадушнік.