Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэпрэзентаты́ўны

(фр. représentatif, ад лац. representare = прадстаўляць)

паказальны ў якіх-н. адносінах; прадстаўнічы, характэрны (напр. р-ая выбарка дадзеных).

рэпрэ́сія

(лац. repressio = падаўленне)

карная мера, пакаранне, якое прымяняецца дзяржаўнымі органамі.

рэпута́цыя

(фр. réputation, ад лац. reputatio = абдумванне, роздум)

агульная думка, якая склалася аб кім-н. (напр. незаплямленая р.).