Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прагно́з

(гр. prognosis)

прадбачанне, прадказанне аб будучым развіцці і выніках якіх-н. падзей на аснове пэўных дадзеных (напр. п. надвор’я).

прагра́ма

(гр. programma = аб’ява, распараджэнне)

1) план прадстаячай дзейнасці, работ, мерапрыемстваў;

2) дакумент, у якім выкладзены асноўныя задачы і мэты дзейнасці палітычнай партыі, арганізацыі, асобнага дзеяча;

3) план правядзення свята, канцэрта, сходу, а таксама пералік нумароў, якія выконваюцца;

4) кароткі змест курса таго ці іншага прадмета, які вывучаецца ў навучальнай установе;

5) апісанне алгарытма рашэння задачы для ЭВМ.

праграмі́раваць

(ням. programmieren, ад гр. programma = аб’ява, распараджэнне)

складаць праграмы 5 для ЭВМ.

прагрэ́с

(лац. progressus)

паступальны рух наперад, пераход на больш высокую ступень у развіцці (напр. п. навукі, тэхнічны п.); проціл. рэгрэс.

прадзю́сар

(англ. producer, ад лац. producere = вырабляць)

давераная асоба кінакампаніі, якая ажыццяўляе ідэйна-мастацкі і арганізацыйна-фінансавы кантроль над пастаноўкай фільмаў.

прадукты́ўны

(лац. productivus)

1) плённы, здольны ствараць нешта каштоўнае (напр. п-ая праца);

2) які разводзіцца для атрымання прадуктаў (напр. п-ая жывёлагадоўля);

2) лінгв. здольны ўтвараць новыя словы або формы (напр. п. суфікс).

прадуцэ́нт

(лац. producens, -ntis = які вырабляе)

краіна, якая вырабляе пэўны тавар.

прае́кт

(лац. projectus = кінуты наперад)

1) распрацаваны план стварэння, пабудовы чаго-н. (напр. п. гідратурбіны, п. дома);

2) папярэдні тэкст якога-н. дакумента (напр. п. закона);

3) задума, план.

пражэ́кт

(фр. project, ад лац. projectus = кінуты наперад)

нездзяйсняльны, надуманы праект (напр. строіць пражэкты).

пражэкцёр

(фр. projecteur, ад лац. projectus = кінуты наперад)

той, хто займаецца складаннем нязбытных, неабгрунтаваных праектаў.