Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыскатэ́ка

(англ. discotheque, ад гр. diskos = дыск + theke = сховішча)

1) збор грамафонных пласцінак (дыскаў);

2) маладзёжны танцавальна-забаўляльны клуб, дзе музыка і танцы суправаджаюцца, як правіла, каментарыямі дыск-жакея.

дыска́унтэр

(англ. discounter)

магазін у прамыслова развітых краінах, які гандлюе таварамі працяглага карыстання (халадзільнікамі, тэлевізарамі, відэатэхнікай і інш.) па зніжаных цэнах без прадастаўлення якіх-н. дадатковых паслуг.

дыскваліфіка́цыя

(ад гр. dys- = раз-, не- + с.-лац. qualificatio = кваліфікацыя)

пазбаўленне кваліфікацыі, права займаць якую-н. пасаду, выконваць абавязкі, удзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах і г. д. з-за неадпаведнасці прафесійным умовам або правілам.

дыске́та

(англ. diskette)

інф. малафарматны гнуткі магнітны дыск, які выкарыстоўваецца ў камп’ютэрах для захоўвання інфармацыі (параўн. вінчэстэр).

дыско́нт

(англ. discount)

1) працэнт, які атрымлівае банк пры ўліку вэксаляў;

2) скідка з цаны тавару, курсу валюты ў біржавых і валютных здзелках.

дыскрыміна́цыя

(лац. discriminatio = адрозненне)

абмежаванне ў правах, пазбаўленне раўнапраўнага становішча якой-н. дзяржавы або групы насельніцтва (напр. эканамічная д., расавая д.).

дыскрэдыта́цыя

(фр. discréditation)

падрыў давер’я да каго-н., чаго-н., прыніжэнне чыйго-н. аўтарытэту.

дыскрэ́цыя

(лац. discretio = адрозненне)

вырашэнне службовай асобай або дзяржаўным органам якога-н. пытання паводле ўласнага меркавання.

дыскурсі́ўны

(фр. discursif, ад лац. discursus = меркаванне)

які робіцца шляхам лагічных вывадаў, разумовы (проціл. інтуітыўны).

дыску́сія

(фр. discussion, ад лац. discussio = даследаванне, абмеркаванне)

абмеркаванне якой-н. праблемы, спрэчнага пытання на сходзе, у друку, у прыватнай размове.