Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гале́та

(фр. galette)

прэснае пячэнне звычайна слаістай структуры, якое здольна замяняць хлеб і доўга захоўваць свае якасці; выкарыстоўваецца ў паходных умовах.

галкі́пер

(англ. goalkeeper, ад goal = гол + keeper = стораж)

варатар у футболе, хакеі, рэгбі, ватэрпола.

гало́н

(англ. gallon)

мера ёмістасці вадкіх і сыпкіх рэчываў у Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах, роўная 1/8 бушаля.

галу́н

(фр. gallon)

тое, што і пазумент.

гальваніза́цыя

(фр. galvanisation, ад іт. I. Galvani = прозвішча італьянскага фізіка)

выкарыстанне пастаяннага электрычнага току для медыцынскіх або тэхнічных мэт.

га́льштук

(ням. Halstuch, ад Hals = шыя + Tuch = хустка)

прадмет убору ў выглядзе палоскі тканіны, якая завязваецца пад каўняром сарочкі вузлом або бантам.

галюцына́цыя

(лац. hallucinatio = трызненне)

з’ява падману зроку, слыху або нюху ў выніку псіхічнага расстройства; уяўнае адчуванне таго, чаго ў сапраўднасці няма.