Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ба́нкінг

(англ. banking)

фінансавая аперацыя, якая прыносіць прыбытак банку 1.

банкі́р

(фр. banquier, ад іт. banchiere)

буйны акцыянер або ўладальнік банка 1.

банкно́ты

(англ. banknotes, ад bank = банк + note = запіс)

папяровыя грашовыя знакі, якія выпускаюцца банкам і павінны забяспечвацца золатам і іншымі каштоўнымі металамі.

банкру́т

(фр. banqueroute < іт. bancarotta, ад banca = банк + rotta = разбіты)

1) збяднелы, неплацежаздольны даўжнік (з прычыны разарэння);

2) перан. чалавек, які пацярпеў крах у сваёй дзейнасці або поўную няўдачу ў асабістым жыцці.

банса́й

(яп. bonsaj)

1) карлікавае дрэва, вырашчанае ў гаршку;

2) майстэрства вырошчваць такія дрэвы (узнікла ў Японіі і пашырылася па ўсім свеце).