Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэсе́йлер

(англ. resaler)

кам. перапрадавец тавараў або паслуг, які атрымлівае прыбытак на розніцы ў цэнах.

рэспандэ́нт

(лац. respondens, -ntis)

асоба, якая адказвае на пытанні анкеты або дае інтэрв’ю.

рэспекта́бельны

(фр. respectable, ад лац. respectus = погляд)

1) паважаны, шаноўны, важны (напр. р. выгляд, р-ая сям’я);

2) які карыстаецца высокай рэпутацыяй; прэстыжны (напр. р-ая фірма, р. атэль).

рэспу́бліка

(лац. respublica, ад res = справа + publicus = агульны, усенародны)

форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада належыць выбраным на пэўны тэрмін органам, а таксама краіна з такім дзяржаўным ладам.

рэстаўра́цыя

(лац. restauratuo)

1) узнаўленне разбураных ці пашкоджаных ад старасці помнікаў мастацтва, гісторыі, культуры;

2) аднаўленне ранейшага, звергнутага палітычнага ладу.

рэ́стлінг

(англ. wrestling)

разнавіднасць прафесійнай барацьбы (з выкарыстаннем прыёмаў класічнай барацьбы і дзюдо).

рэстыту́цыя

(лац. restitutio)

юр. аднаўленне былых парушаных правоў з кампенсацыяй страт.

рэсу́рсы

(фр. ressources = дапаможныя сродкі)

сродкі, запасы, крыніцы чаго-н. (напр. прыродныя р., харчовыя р.).

рэ́тра

(лац. retro = назад)

усё, што ўзнаўляе старадаўняе, мінулае (напр. мода на р.).

рэтрагра́д

(лац. retrogradus = які ідзе назад)

чалавек з адсталымі поглядамі, праціўнік прагрэсу.