Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

велеречи́вый книжн., уст., теперь ирон. (красноречивый) красамо́ўны; (многословный) шматсло́ўны; (высокопарный) высакамо́ўны; (напыщенный) напы́шлівы.

веле́ть

1. сов. сказа́ць; (приказать) загада́ць, наказа́ць; (распорядиться) распарадзі́цца; (не велеть) не дазво́ліць, забарані́ць;

полко́вник веле́л прийти́ палко́ўнік загада́ў прыйсці́;

князь велел кла́няться князь сказа́ў кла́няцца;

он велел перенести́ ве́щи в другу́ю ко́мнату ён распарадзі́ўся перане́сці рэ́чы ў другі́ пако́й;

2. несов. каза́ць; (приказывать) зага́дваць; нака́зваць; (распоряжаться) распараджа́цца; (не велеть) не дазваля́ць, забараня́ць;

так велит мне долг так ка́жа мне абавя́зак.

велика́н во́лат, -та м., веліка́н, -на м.;

велика́нский во́латаўскі, веліка́нскі;

велика́нша разг. во́латка, -кі ж., веліка́нка, -кі ж.

Вели́кие Лу́ки г. Вялі́кія Лу́кі.

вели́кий в разн. знач. вялі́кі;

от ма́ла до вели́ка ад мало́га да вялі́кага;

вели́кое мно́жество мно́га-мно́га;

беда́ не велика́ невялі́кая бяда́.

Вели́кий океа́н Вялі́кі акія́н.

Великобрита́ния Вялікабрыта́нія, -ніі ж.;

Соединённое Короле́вство Великобрита́нии и Се́верной Ирла́ндии Злу́чанае Карале́ўства Вялікабрыта́ніі і Паўно́чнай Ірла́ндыі.

великобрита́нский вялікабрыта́нскі.