Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уде́ржанный

1. утрыма́ны; стрыма́ны;

2. вы́лічаны, мног. павыліча́ны, павылі́чваны, утрыма́ны; см. удержа́ть.

удержа́ть сов.

1. утрыма́ць; (сдержать) стрыма́ць;

он е́ле удержа́л в рука́х ка́мень ён ледзь утрыма́ў у рука́х ка́мень;

ничто́ не могло́ удержа́ть его́ до́ма нішто́ не магло́ ўтрыма́ць яго́ до́ма;

он удержа́л во́зглас удивле́ния ён стрыма́ў вы́гук здзіўле́ння;

лошаде́й не уде́ржишь ко́ней не ўтрыма́еш (не стрыма́еш);

удержа́ть от необду́манного посту́пка стрыма́ць (утрыма́ць) ад неабду́манага ўчы́нку;

удержа́ть свои́ пози́ции утрыма́ць свае́ пазі́цыі;

удержа́ть в па́мяти утрыма́ць у па́мяці;

2. (вычесть) вы́лічыць, мног. павыліча́ць, павылі́чваць, утрыма́ць;

удержа́ть ава́нс вы́лічыць (утрыма́ць) ава́нс;

удержа́ться

1. утрыма́цца;

удержа́ться на нога́х утрыма́цца на нага́х;

войска́ удержа́лись на ста́рых пози́циях во́йскі ўтрыма́ліся на стары́х пазі́цыях;

2. (от чего-л.) утрыма́цца, стрыма́цца;

удержа́ться от безрассу́дного посту́пка утрыма́цца (стрыма́цца) ад безразва́жнага ўчы́нку;

удержа́ться от сме́ха, слёз утрыма́цца ад сме́ху, слёз.

уде́рживание

1. утры́мліванне, -ння ср., стры́мліванне, -ння ср.;

2. вылічэ́нне, -ння ср., вылі́чванне, -ння ср., утры́мліванне, -ння ср.; см. уде́рживать;

уде́рживать несов.

1. утры́мліваць; (сдерживать) стры́мліваць;

2. (вычитать) выліча́ць, вылі́чваць, утры́мліваць; см. удержа́ть;

уде́рживаться несов.

1. утры́млівацца;

2. утры́млівацца, стры́млівацца; см. удержа́ться;

3. страд. утры́млівацца; стры́млівацца; выліча́цца, вылі́чвацца; см. уде́рживать.

удесятерённый удзесяцяро́ны;

удесятери́ть сов. удзесяцяры́ць;

удесятери́ться удзесяцяры́цца;

удесятеря́ть несов. удзесяцяра́ць;