Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

fein gefróstet a ху́тка замаро́жаны

feist a тлу́сты, то́ўсты

féixen vi (з’е́дліва) усміха́цца, шчэ́рыцца

Féld n -(e)s, -er

1) по́ле, ралля́;

ein bestélltes ~ апрацава́нае [уро́бленае] по́ле;

bráchliegendes ~ по́ле пад папа́рам

2) по́ле бі́твы;

ins ~ zíehen* [rücken] выступа́ць у пахо́д; адпраўля́цца на вайну́;

das ~ gewínnen* перамагчы́, вы́йсці перамо́жцам;

das ~ räumen здаць свае́ пазі́цыі, адступі́ць

3) по́ле дзе́йнасці, галіна́ (ведаў)

Féldanzug m -(e)s, -züge вайск. палява́я фо́рма адзе́ння

Féldapotheke f -, -n пахо́дная аптэ́чка

Féldarbeit f -, -en палява́я рабо́та

Féldarbeiter m -s, - батра́к; сельскагаспада́рчы рабо́чы

Féldarmee f -, -me¦en палява́я а́рмія

Féldausrüstung f -, -en пахо́дная амуні́цыя, пахо́дны рышту́нак