Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

erfréchen, sich асме́львацца, мець наха́бнасць

erfréuen

1. vt ра́даваць

2. ~, sich

1) (an D) ра́давацца (чаму-н.)

2) (G) карыста́цца, мець (аўтарытэ́т, рэпута́цыю);

sich éiner Belíebtheit (G) ~ карыста́цца папуля́рнасцю (у каго-н.)

erfréulich a ра́дасны, спрыя́льны

erfríeren*

1. vi (s) замярза́ць, каляне́ць

2. vt адмаро́зіць

erfríschen

1. vt асвяжа́ць

2. ~, sich

1) асвяжа́цца

2) падсілкава́цца

erfríschend a асвяжа́льны; прахаладжа́льны; жыватво́рны

Erfríschung f -, -en

1) асвяжэ́нне

2) лёгкая заку́ска

3) прахаладжа́льны напі́так;

éine ~ zu sich néhmen* закусі́ць

Erfríschungsraum m -(e)s, -räume буфе́т, заку́сачная, кафетэ́рый

erfróren part II ад erfríeren*

erfüllbar a здзяйсня́льны, магчы́мы