Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Éinholtasche f -, -n су́мка на паку́пкі

éinhöckerig a аднаго́рбы

éinhundert, einhúndert num сто, адна́ со́тня

éinhüllen заху́тваць, захіна́ць;

sich (in A) ~ заху́твацца ў што-н.;

sich in Schwéigen ~ паглы́біцца ў ро́здум

Éinhüllung f -, -en

1) уху́тванне; заго́ртванне

2) абало́нка, по́крывы; тэх. кажу́х

EinhW = Einheitswert – маёмасны цэнз

éinig a адзі́ны, згуртава́ны, з’ядна́ны, зго́дны, аднаду́шны;

~ wérden (über A) дамо́віцца (аб чым-н.)

éinige pron indef f (n éiniges, pl éinige)

1) некато́рая (некато́рае, некато́рыя); не́йкая (не́йкае, не́йкія);

er hat ~ Erfáhrung darín у яго́ ў гэ́тым ёсць некато́ры [пэўны] во́пыт

2) толькі pl не́калькі, некато́рыя; перад лічэбнікам каля́, не́калькі

éinigen

1. vt аб’ядно́ўваць, злуча́ць; (auf, über A) дамо́віцца (аб чым-н.)

2. ~, sich аб’ядно́ўвацца (auf, über A) дамо́віцца (аб чым-н.)

éiniger pron indef m некато́ры; нямно́га; гл. einige