Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Éinatmung f -, -en уды́х, уды́ханне

éinäschern vt перада́ць крэма́цыі, крэмі́раваць; спапялі́ць, ператвары́ць у по́пел

Éinäscherung f -, -en

1) крэма́цыя

2) ператварэ́нне ў по́пел

éinäugig a

1) аднаво́кі

2) монакуля́рны

Éinbahnstraße f -, -n ву́ліца [даро́га] аднабако́вага ру́ху (па якой язда дазваляецца ў адным напрамку)

Éinband m -s, -bände пераплёт (кнігі)

Éinbau m

1) (-s) тэх. усталява́нне

2) -s, -ten горн. уру́б

éinbauen vt

1) устана́ўліваць, усталёўваць (машыны)

2) урабля́ць, устаўля́ць, умуро́ўваць

Éinbaumöbel n -s, - убудава́ная, [уманці́раваная] мэ́бля

éinbändig a аднато́мны