Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

dúrchziehen* I

1. vt праця́гваць

2. vi (s) прахо́дзіць, праязджа́ць

3) прадзіма́ць, цягну́ць (пра вецер)

3. ~, sich цягну́цца, прахо́дзіць (тс. перан.)

durchzíehen* II vt

1) праязджа́ць (мясцовасць), вандрава́ць (дзе-н.)

2) зрэ́зваць, перасяка́ць, баразні́ць;

ein von Fúrchen durchzógenes Gesícht твар, пакры́ты маршчы́намі

Dúrchzug m -s, -züge

1) прахо́д, пралёт

2) скразня́к;

~ máchen зрабі́ць скразня́к

dúrchzwängen

1. vt праціска́ць

2. ~, sich праціска́цца

dúrfte impf ад dürfen*

Dúroplaste pl тэх. дурапла́сты

dúrschwitzen vi прапаце́ць

Durst m (-es), сма́га;

ich hábe ~ хачу́ піць

dúrsten, dürsten vi смя́гнуць, адчува́ць сма́гу;

nach etw. (D) ~ пра́гнуць, жада́ць чаго́-н.;

mich dürstet мне хо́чацца піць

dúrstig a сасма́глы;

~ sein хаце́ць піць, мець сма́гу;

nach etw. (D) ~ сква́пны [пра́гны] да чаго́-н.