Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Éinstieg m -(e)s, -e лаз, прала́з, увахо́д

éinstig a

1) былы́, ко́лішні

2) бу́дучы

éinstimmen vi

1) згаджа́цца (mit D, in A – з чым-н.)

2) падпява́ць, уступа́ць (пра голас)

éinstimmig

1. a аднагало́сны; для аднаго́ го́ласу

2. adv аднагало́сна, у адзі́н го́лас

Éinstimmigkeit f - аднагало́снасць

Éinstimmung f -, -en

1) зго́да;

mit Íhrer ~ з Ва́шага дазво́лу

2) сугу́чнасць, гармо́нія

éinstmalig былы́, ране́йшы, даўне́йшы

éinstmals a адно́йчы

éinstopfen vt засо́ўваць; набіва́ць, напі́хваць

éinstoßen* vt

1) запі́хваць (унутр чаго-н.)

2) выбіва́ць (дзверы)