Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Drángsal f -, -e патрэ́ба; бяда́, бе́дства, лі́ха

drangsalíeren vt прыгнята́ць, крыўдзіць, му́чыць

Drap [dra:] m -s, -s

Drape [dra'pe:] тэкст. драп

drapíeren vt драпірава́ць

drástisch a

1) адчува́льны, жо́рсткі, гру́бы;

ein drástisches Béispiel яскра́вы пры́клад;

drástische Máßnahmen круты́я ме́ры [за́хады]

2) мед. моцнадзе́йны

drauf гл. darauf

Dráufgänger m -s, - смяльча́к, звадыя́ш, шале́нец

dráufgängerisch a безразва́жна сме́лы; насты́рны, хва́цкі, зухава́ты

dráufgehen*

1. vi (s) разм. тра́ціцца, расхо́давацца;

es geht viel Zeit drauf на гэ́та тра́ціцца шмат часу;

etw. ~ lássen* марнатра́віць (грошы);

sein gánzes Geld ist dráufgegangen на гэ́та ён патра́ціў усе́ свае́ гро́шы

2) гі́нуць

3) кі́нуцца (на каго́-н.)