Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Daus

1. n -es, -e і Däuser

1) карт. туз

2) гульнява́я косць у два ачкі́

2. m -es, -e чорт, д’я́бал;

ei der ~! ах, д’я́бал!;

was der ~! што за д’я́бал!

davón, dávon adv

1) ад гэ́тага [таго́, яго́, яе́, іх];

was hábe ich ~ ? яка́я мне з гэ́тага кары́сць?

2) з гэ́тага [таго́, яго́, яе́, іх];

ich géhe ~ aus, dass… я зыхо́джу з таго́, што…

3) аб гэ́тым, аб тым [ім, ёй, іх];

nicht mehr ~! ні сло́ва больш аб гэ́тым!;

◊

er war auf und ~ яго́ і след прастыў

davón=

аддзял. дзеясл. прыстаўка, указвае на аддаленне: davóngehen* vi (s) ісці́ (прэч)

davónbleiben* vi (s) не браць [не прыма́ць] удзе́лу (у чым-н.), устры́млівацца (ад чаго-н.)

davónbringen* vt уратава́ць, вы́несці цэ́лым

davónkommen* vi (s)

1) уратава́цца, адбі́цца, адкара́скацца (ад каго-н., чаго-н.)

2) пазбы́цца (каго-н., чаго-н.)

davónlaufen* vi (s) пабе́гчы; уцячы́

davónmachen, sich уцяка́ць, разм. змыва́цца

davóntragen* vt

1) здабыва́ць (перамогу, узнагароду)

2) атры́мліваць, спазнава́ць

davór, dávor

1) пе́рад гэ́тым [тым, ім, ёю, і́мі]

2) ад гэ́тага [таго́, яго́, яе́, іх]

3) пераклад залежыць ад кіравання беларускага дзеяслова: hüte dich ~! сцеражы́ся гэ́тага