Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Búbi m -s, -s разм. ласк. хлапе́ц, хлапчы́на

Búbikopf m -(e)s, -köpfe жано́чая каро́ткая стры́жка

Buch n -(e)s, Bücher

1) кні́га

2) канцыля́рская кні́га, журна́л;

im schwárzen ~ stéhen* быць у «чо́рным спі́се»;

es wird ihm schwer zu ~e stéhen* ён до́рага за гэ́та запла́ціць;

◊

Bücher máchen kéine Wéisen ≅ адно́й то́лькі кні́жнай му́драсці не хапа́е

Búchbinder m -s, - пераплётчык

Búchbinderei f -, -en пераплётная майстэ́рня, пераплётны цэх

Búchdrucker m -s, - друка́р

Búchdruckerei f

1) -, -en друка́рня

2) друка́рская спра́ва; кнігадрукава́нне

Búche f -, -n бат. бук

Búcheinband m -(e)s, -bände (кні́жны) пераплёт

búchen vt

1) запі́сваць у (падліко́вую) кні́гу

2) брані́раваць (месца ў самалёце і г.д.)