Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Ábruckrecht n -(e)s, -e пра́ва перадруко́ўкі

Ábruf m -(e)s, -e

1) адкліка́нне

2) пераклі́чка

3) (за)патрабава́нне

4) фін. выключэ́нне з абарачэ́ння (грашовых знакаў)

ábrufen* vt

1) адкліка́ць (пасла)

2) рабі́ць (пераклічку)

3) аб’яўля́ць (прыпынкі)

ábrunden vt

1) акругля́ць

2) скругля́ць

ábrupfen vt абскуба́ць, абшчы́пваць

abrúpt a

1) адры́вісты, няскла́дны, нязвя́зны

2) рапто́ўны, рэ́зкі;

etw. ~ unterbréchen* рапто́ўна што-н. перарва́ць [перапыні́ць]

Ábrutsch m -es, -e апо́ўзень

ábrutschen vi (s) спаўза́ць, з’язджа́ць, саслі́згваць

ábrücken

1. vt адсо́ўваць

2. vi (s) адсо́ўвацца, адступа́ць

ábrüsten

1. vt

1) раззбро́йваць

2) буд. разбіра́ць рыштава́нні

2. vi раззбро́йвацца