Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

zúdrücken vt заціска́ць; шчы́льна зачыня́ць

zúeignen vt (j-m) прысвяча́ць, дары́ць (каму-н., што-н.);

sich (D) etw. ~ прысво́іць сабе́ што-н.

Zúeignung f - прысвячэ́нне, прысвае́нне

zúeilen vi (s) (auf A) спяша́цца насу́страч (каму-н., чаму-н.)

zueinánder pron rez адзі́н [адно́] да аднаго́

zúerkennen* vt (j-m)

1) прысу́джваць (узнагароду каму-н.)

2) прызнава́ць (за кім-н. права)

zuérst adv спача́тку, спярша́, найпе́рш, перш за ўсё

zúfahren* vi (s)

1) (auf A) пад’язджа́ць (да чаго-н.)

2) (auf j-n) разм. накі́двацца (на каго-н.)

Zúfahrt f -, -en пад’е́зд (да будынку)

Zúfahrtsstraße f -, -n по́дступ, падыхо́д, пад’язны́ шлях