Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Behéizung f - ацяпле́нне

Behélf m -(e)s, -e

1) дапамо́га, дапамо́жны сро́дак

2) наго́да, адгаво́рка

behélfen, sich (mit D) абыхо́дзіцца, задаво́львацца (чым-н.)

behélfsmäßig a

1) дапамо́жны, запасны́

2) часо́вы

behérbergen vt

1) дава́ць прыту́лак (каму-н.)

2) хава́ць (у сябе)

behérrschen

1. vt

1) улада́рыць, панава́ць

2) вало́даць (замежнай мовай)

3) узвыша́цца (над мясцовасцю)

2. ~, sich вало́даць сабо́й, стры́млівацца;

sich ~ lássen* (von D) падпарадко́ўвацца (каму-н.)

behérrscht

1. a стры́маны, спако́йны

2. adv:

er tritt ~ auf ён трыма́ецца спако́йна

Behérrschung f -

1) вало́данне; панава́нне

2) вы́трымка

behérzigen vt прыма́ць (блі́зка) да сэ́рца; браць пад ува́гу

behérzt a адва́жны, му́жны; рашу́чы