Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Báugerüst n -(e)s, -e рыштава́нні

Báugruppe f -, -n тэх. агрэга́т, ву́зел

Báuholz m -es лесаматэрыя́л; будаўні́чы лес

Báukasten m -s, -kästen «канстру́ктар» (дзіцячая гульня)

Báukunst f - архітэкту́ра, до́йлідства

báulich

1. a будаўні́чы

2. adv канструктыўна; архітэкту́рна

Báum m -(e)s, Bäume

1) дрэ́ва

2) ма́чта;

den Wald vor láuter Bäumen nicht séhen* за дрэ́вамі не ба́чыць ле́су

BAUMA = Baumaschinenmesse – «БАУМА», ярмарка кірмаш будаўнічых машын (праводзіцца ў Мюнхене – ФРГ)

Báumblüte f -, -n кве́цень (пладовых дрэваў); цвіце́нне (пладовых дрэваў)

Báumeister m -s, - архітэ́ктар, до́йлід