Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Veréinfachung f -, -en спрашчэ́нне, аблягчэ́нне

veréinheitlichen vt уніфікава́ць; нармалізава́ць

Veréinheitlichung f -, -en уніфіка́цыя, уніфікава́нне

veréinigen vt

1. аб’ядно́ўваць, гуртава́ць, злуча́ць, сканцэнтро́ўваць;

die Macht in éiner Hand ~ аб’ядна́ць ула́ду ў адны́х рука́х;

die méisten Stímmen auf sich ~ сабра́ць бо́льшасць галасо́ў (пры галасаванні)

2. ~, sich

1) гуртава́цца, ядна́цца

2) спалуча́цца, сумяшча́цца;

sólche Táten ~ sich nicht mit séinen Wórten такі́я ўчы́нкі не сумяшча́юцца з яго́ сло́вамі

veréinigt

1. a злу́чаны, аб’ядна́ны, згуртава́ны;

~e Ábkommen суме́сныя пагадне́нні

2. adv супо́льна, суме́сна, ра́зам

Veréinigung f -, -en аб’ядна́нне, саю́з, згуртава́нне

veréinnahmen vt атры́мліваць, збіра́ць, спаганя́ць (грошы)

veréinsamen vi (s) станаві́цца адасо́бленым [адзіно́кім]

veréinsamt a адасо́блены, адзіно́кі; само́тны, ізалява́ны

veréint a аб’ядна́ны, згуртава́ны, злу́чаны;

mit ~en Kräften аб’ядна́нымі сі́ламі