Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

verbál [vεr] a

1) ву́сны, верба́льны

2) грам. дзеясло́ўны, аддзеясло́ўны

verbállhornen vt пагарша́ць, спрабу́ючы пале́пшыць [вы́правіць]

Verbálnote [vεr-] f -, -n дып. верба́льная но́та

Verbánd m -(e)s, -bände

1) перавя́зка, павя́зка, бінт;

éinen ~ ánlegen накла́дваць павя́зку;

éinen ~ máchen зрабі́ць перавя́зку

2) тавары́ства, саю́з, згуртава́нне;

éinem ~ ángehören быць чле́нам саю́за;

internationáler ~ міжнаро́дная федэра́цыя

3) вайск. падраздзяле́нне, часць

Verbándpäckchen n -s, - мед. індывідуа́льны паке́т

Verbándplatz m -es, -plätze вайск. медыцы́нскі (перавя́зачны) пункт, пункт медыцы́нскай дапамо́гі

Verbándsabzeichen m -s, - значо́к тавары́ства [клу́ба]

Verbándstoff m -(e)s, -e перавя́зачны матэрыя́л

Verbándzeug n -(e)s мед. перавя́зачны матэрыя́л

verbánnen vt вы́слаць, адпраўля́ць у выгна́нне