Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

bártlos a безбаро́ды, бязву́сы

Bártwuchs m -es рост барады́;

sein Kinn zeigt den ~ éiniger Táge ён не́калькі дзён не галі́ўся

Bárzahlung f -, -en разлі́к гато́ўкай, наяўны разлі́к;

gégen ~ за гато́ўку

Basált m -(e)s, -e мін. база́льт

basálten, basáltisch a база́льтавы

Basár m -s, -e

1) база́р (усходні рынак)

2) про́даж тава́раў у мэ́тах падтры́мкі, саліда́рнасці з кім-н.

Baschkíre m -n, -n башкі́рац

baschkírisch a башкі́рскі

Báse I f -, -n уст. кузі́на, стрые́чная сястра́

Báse II f -, -n

1) ба́зіс, ба́за

2) хім. асно́ва