Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Únverständlichkeit f - незразуме́ласць, няя́снасць

únversteuert, unverstéuert a не абкла́дзены пада́ткам

únversucht, unversúcht a нявы́прабаваны, непаспрабава́ны (пра магчымасці);

nichts ~ lássen* вы́прабаваць усе́ сро́дкі

unvertílgbar, únvertilgbar a невынішча́льны, невыкараня́льны

únverträglich, unverträ́glich a

1) невыно́сны, нясце́рпны, няўжыўчывы

2) несумяшча́льны

Únverträglichkeit, Unverträ́glichkeit f -

1) няўжыўчывасць, нязно́снасць, нясце́рпнасць

2) неадпаве́днасць, несумяшча́льнасць

únverwandt

1. a пі́льны, ува́жлівы

2. adv пільна, не зво́дзячы вачэй

únverwechselbar, unverwéchselbar a арыгіна́льны, уніка́льны, які́ немагчы́ма зблы́таць з і́ншым

unverwéilt, únverweilt

1. a неадкла́дны

2. adv неадкла́дна, адра́зу, за́раз жа

únverwelklich a нявя́нучы, неўвяда́льны; перан. неўміру́чы, ве́чна ю́ны [малады́]