Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

unbewóhnbar, únbewohnbar a нежылы́, непрыда́тны для жылля́

únbewohnt a ненасе́лены, бязлю́дны, нежылы́

únbewusst a

1) неўсвядо́млены; міжво́льны, інстынктыўны

2) ненаўмы́сны

unbezáhlbar, únbezahlbar a бясцэ́нны, неапла́тны

únbezahlt a неапла́чаны

unbezä́hmbar, únbezähmbar a неўтаймо́ўны, неўтаймава́льны

unbezwíngbar, únbezwingbar a неадо́льны, неперамо́жны

únbiegsam a нягну́ткі; перан. упа́рты

Únbilden pl высок.

1) няго́ды, крыўды;

die ~ der Wítterung не́пагадзь;

die ~ des Schícksals зме́нлівасць лёсу

2) нямі́ласць, несправядлі́васці

Únbildung f - неадукава́насць, бескульту́рнасць