Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

UFO, Ufo = англ. unidentified flying objeict (unbekanntes Flugobjekt) – неапазнаны лятальны аб’ект (НЛА)

Úhr f -, -en

1) гадзі́ннік;

die ~ mit Schlágwerk гадзі́ннік з бо́ем;

die ~ geht nach гадзі́ннік адстае́;

die ~ geht vor гадзі́ннік спяша́ецца;

die ~ ist ábgelaufen гадзі́ннік спыні́ўся;

die ~ auf Genáuigkeit überprǘfen праве́рыць гадзі́ннік

2) гадзі́на (пры вызначэнні часу);

wie viel ~ ist es?, was ist die ~? ко́лькі ча́су?; като́рая гадзі́на?;

Schlag éine ~ nachts ро́ўна адна́ гадзі́на [у адну́ гадзі́ну] но́чы;

Punkt fünf ~ ро́ўна (у) пяць гадзі́н

3) вымяра́льны прыбо́р з цыфербла́там

Úhrenfabrik f -, -en гадзі́ннікавы заво́д

Úhrenwerkstatt f -, -stätten гадзі́ннікавая майстэ́рня

Úhrgehäuse n -s, - ко́рпус гадзі́нніка

Úhrmacher m -s, - гадзі́ншчык, гадзі́ннікавы ма́йстар

Úhrvergleich m -(e)s, -e зве́рка гадзі́ннікаў

Úhrwerk n -s, -e гадзі́ннікавы механі́зм

Úhrzeiger m -s, - гадзі́ннікавая стрэ́лка

Úhrzeit f -, -en час (на гадзінніку)