Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Strömung f -, -en плынь, цячэ́нне

Strúbbelkopf m -(e)s, -köpfe разм. растро́па

strúbblig, strúbbelig a раскудла́чаны, растрапа́ны, разбэ́рсаны

Strúdel I m -s, - вір (тс. перан.)

Strúdel II m -s, - руле́т (салодкі пірог)

strúdeln vi (h, s) біць крыні́цай; пе́ніцца; бурлі́ць, клеката́ць

Struktúr f -, -en структу́ра; укла́д; будо́ва

strukturéll a структу́рны

Strúma f -, Strúmen мед. валля́к, валлё

Strumpf m -es, Strümpfe панчо́ха;

j-n auf den ~ bríngen* паста́віць [падня́ць] каго́-н. на но́гі;

sich auf die Strümpfe máchen разм. уцяка́ць, дава́ць лататы́;

sein Geld in den ~ stécken хава́ць свае́ гро́шы ў панчо́се