Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

spendábel a разм. шчо́дры

Spénde f -, -n ахвярава́нне, узно́с, дар (für A – на што-н., an A – каму-н.)

spénden vt

1) падава́ць (міласціну), ахвярава́ць

2):

j-m Lob ~ хвалі́ць каго́-н.;

j-m Trost ~ суцяша́ць каго́-н.;

j-m Dank ~ выка́зваць каму́-н. падзя́ку

Spénder m -s, - ахвярава́льнік

spendíeren vt частава́ць, дары́ць; разм. абдо́рваць;

éine Rúnde Bier ~ частава́ць усі́х прысу́тных півам

Spéngler m -s, - дыял. бляха́р

Spérber m -s, - заал. я́страб-перапёлачнік

Sperénzchen pl іран. цырымо́ніі;

~ máchen цырымо́ніцца

Sperénzi¦en pl іран. абста́віны, вару́нкі

Spérling m -s, -e верабе́й;

◊

ein ~ in der Hand ist bésser als éine Táube auf dem Dach ≅ лепш верабе́й у руцэ́, чым жо́раў пад не́бам