Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Schréckschuss m -es, -schüsse

1) папераджа́льны стрэл

2) несапра́ўдная [фальшы́вая] трыво́га

Schrécksekunde f -, -n мо́мант спало́ху (пры нечаканай небяспецы)

Schrei m -(e)s, -e крык;

éinen ~ áusstoßen* ускры́кнуць;

ein ~ um Hílfe крык аб дапамо́зе;

der létzte ~ der Móde апо́шні крык мо́ды

Schréibart f -, -en

1) стыль

2) напіса́нне

Schréibblock m -(e)s, -s і -blöcke ната́тнік, блакно́т

schréiben*

1. vt піса́ць;

groß ~ піса́ць з вялі́кай лі́тары;

den wíevielten ~ wir héute? яко́е сёння чысло́?

2. ~, sich:

sich krank ~ узя́ць бальні́чны ліст

Schréiben n -s, -

1) пісьмо́, (афіцы́йная) папе́ра

2) пісьмо́, напіса́нне;

im ~ ist er gut у пісьме́ ён мо́цны

Schréiber m -s, -

1) той, хто пі́ша (пісьмо́)

2) пі́сар, перапі́счык

Schreiberéi f -, -en разм. пісані́на; канцыля́ршчына

Schréiberseele f -, -n пагардл. чарні́льная душа́