Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Schnée-Eule f -, -n заал. бе́лая сава́

schnée¦ig a

1) сне́жны

2) беласне́жны

Schneid m -s разм. зухава́тасць, уда́ласць, вы́праўка;

kéinen ~ háben не мець вы́праўкі;

~ háben быць энергі́чным

Schnéidbrenner m -s, - тэх. раза́к, рэ́зальны пая́льнік

Schnéide f -, -n лязо́, вастрыё;

Rücken óder ~? аро́л ці рэ́шка?;

◊

es steht auf des Méssers ~ ≅ гэ́та вісі́ць на валаску́

schnéiden*

1. vt

1) рэ́заць; адраза́ць, зраза́ць;

etw. in Stücke ~ разрэ́заць што-н. на кава́лі

2) стры́гчы (валасы)

3) касі́ць (траву)

4) матэм. перасяка́ць

5) аперы́раваць, рэ́заць

6) выраза́ць;

éine Figúr in Holz ~ вы́разаць фігу́ру на дрэ́ве;

Gesíchter [Frátzen, Grimássen] ~ крыві́ць [пака́зваць] ро́жу, грыма́снічаць;

◊

j-n ~ умы́сна не заўважа́ць [ігнарава́ць] каго́-н.

2. ~, sich

1) парэ́зацца;

sich in den Fínger ~ парэ́заць па́лец

2) перасяка́цца, перакрыжо́ўвацца

schnéidend a

1) во́стры (пра боль, насмешку)

2) рэ́зкі, прані́злівы (вецер, свіст)

Schnéidende sub f -n, -n матэм. сяку́чая

Schnéider m -s, - краве́ц;

◊

wie ein ~ fríeren* ду́жа ме́рзнуць

Schneideréi f -, -en

1) краве́цкая майстэ́рня

2) шыццё

3) краве́цкае ўме́льства