Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

áusklingen* vi (s, h) адгуча́ць, заміра́ць (пра гук); канча́цца (пра верш)

áusklopfen vt выбіва́ць

Aúsklopfer m -s, выбіва́лка

áusklügeln vt выдумля́ць, мудрава́ць, мудраге́ліць

áuskneifen* vi (s) разм. уцяка́ць; баязлі́ва змы́цца [зні́кнуць]

áusknobeln vt

1) разм. разы́грываць (у косці)

2) разм. хі́тра прыду́мваць, заду́мваць

áuskochen

1. vt

1) выва́рваць

2) перан. высе́джваць, падрыхто́ўваць цішко́м

2. vi (s) выва́рвацца, разва́рвацца

áuskommen* vi (s)

1) абыхо́дзіцца

2) ла́дзіць, жыць у зго́дзе

3) выхо́дзіць (з дому)

Áuskommen n -s

1) сро́дкі на пражыццё;

er hat ein gútes ~ ён чалаве́к з даста́ткам

2) лад, зго́да

áuskosten vt пакаштава́ць, паспыта́ць