Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

schíeläugig a касаво́кі

schíelen vi

1) касаву́рыць, касаву́рыцца; быць касаво́кім;

auf dem éinen Áuge ~ касі́ць адны́м во́кам

2) (nach D) касаву́рыцца, ско́са пазіра́ць (на каго-н., што-н.)

3) (nach D) ква́піцца, зайздро́сна глядзе́ць (на што-н.)

schien impf ад schéinen*

Schíenbein n -es, -e анат. вялі́кая галёначная косць

Schíene f -, -n

1) рэ́йка;

~ légen укла́дваць рэ́йкі;

aus den ~n heráusgeworfen sein перан. быць вы́бітым з каляі́ны

2) тэх., мед. шы́на

schíenen vt мед. наклада́ць шы́ну

Schíenenstrang m -es, -stränge чыг. рэ́йкавая каляя́

schier

1. a чы́сты, без пры́месі

2. adv ама́ль; ледзь было́; не про́ста

Schíerling m -s, -e бат. цыку́та

Schíeßbefehl m -s, -e зага́д страля́ць